Шустры Вожык

Шустры Вожык Крама+прастора для дзетак і бацькоў
Працуем па-беларуску!
Гродна

Крама+прастора "Шустры Вожык"

Утульнае сямейнае месца, дзе заўжды гучыць родная беларуская мова. Годныя рэчы для дзетак і бацькоў. Цікавыя сустрэчы і мерапрыемствы. У самым сэрцы Гродна: Замкавая, 18.

Гадзіны працы:
Панядзелак - нядзеля: 12:00-20:00

Шукаем чалавека для заняткаў па беларускай мове з дзеткамі. Толькі Гродна, толькі афлайн. Па ўсіх пытаннях можна звяртац...
27/01/2025

Шукаем чалавека для заняткаў па беларускай мове з дзеткамі. Толькі Гродна, толькі афлайн. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў прыват.

Дарагія сябры! З Новым годам!
31/12/2024

Дарагія сябры! З Новым годам!

У гэтыя святочныя дні ў нашай краме можна знайсці шмат-шмат прыгажосці ад гарадзенскай керамісткі Алены Рудзьман. Завушн...
30/12/2024

У гэтыя святочныя дні ў нашай краме можна знайсці шмат-шмат прыгажосці ад гарадзенскай керамісткі Алены Рудзьман. Завушніцы, пярсцёнкі, брошкі, каралі - самыя разнастайныя творы 🥰

Рэчы Алены адметныя сваёй жыццярадаснай рознакаляровасцю. Здаецца, нам усім гэтага трошку не хапае ў такія шэрыя дні

Заходзьце да нас за прыгажосцю на Урыцкага, 18. Працуем штодня з 13:00 да 19:00 (арамя 1.01.25)

Такія прыгожыя, што проста ням-ням 😋 Але не, гэта не імбіровыя печыўкі, гэта “імбіровыя” керамічныя ўпрыгожкі на ялінку....
29/12/2024

Такія прыгожыя, што проста ням-ням 😋 Але не, гэта не імбіровыя печыўкі, гэта “імбіровыя” керамічныя ўпрыгожкі на ялінку. У нас яшчэ багата, завітвайце і збірайце сваю калекцыю 🎄🎅

📆 27.12🕞 19.00🗺️ Цэнтр Гародні. 👻 Уваход — ВОЛЬНЫ. ✒️ Зацікаўленыя — пішыце ў дырэкт.😍 Бачыце гэтую прыгожую шляхетную п...
26/12/2024

📆 27.12
🕞 19.00
🗺️ Цэнтр Гародні.
👻 Уваход — ВОЛЬНЫ.
✒️ Зацікаўленыя — пішыце ў дырэкт.

😍 Бачыце гэтую прыгожую шляхетную пані на фота? А што калі мы скажам вам, што яна – заснавальніца, галоўная рэдактарка і наогул уся рэдакцыя ў адной асобе беларускамоўнага дзіцячага часопіса "Палосачка"? Угу, вы ўсё правільна зразумелі, тыя (беларускамоўныя дзіцячыя ДРУКАВАНЫЯ часопісы) бываюць, і ў гэтую пятніцу, 27.12, мы запрашаем вас на сустрэчу з чалавекам, дзякуючы якому існуе адзін з прадстаўнікоў гэтага вельмі рэдкага ў Беларусі віда.

👉 Знаёмцеся, Ганна Граноўская)

Ва ўсіх наведвальнікаў будзе магчымасць пазадаваць усе магчымыя пытанні пра існаванне і выжыванне часопіса, ягоны змест, сутнасць і ўвогуле "навошта яно ў ХХІ ст. трэба". А таксама даведацца пра заккуліссе падобных праектаў. А як размова паверне ў адпаведны бок — і пра ўсемагчымыя кур'ёзы, звязаныя з працэсамі стварэння і выдання.

💥 Прыходзьце з дзецьмі ад 6 да 12 гадоў. Намячаюцца нянудныя пасядзелкі (а як атрымаецца — то і паскакушкі-пабягушкі) з гульнямі, віктарынамі, інтэрактывамі, прызамі, забаўкамі і прыемнай размовай з прыемным чалавекам, які язык у кішэні не хавае і ў размове - жывы і цікавы. І любіць і ўмее размаўляць і займаць дзяцей. І нават умее ўцягваць у чытачы. У каго там "дзеці не чытаюць"?)

📝 Натуральна ж, пры жаданні можна будзе разжыцца ўсімі наяўнымі нумарамі "Палосачкі". Нават з аўтографам аўтара праекта. Ну і пазнаёміцца з адным з рухавікаў беларускай культуры ў галіне друкаванай дзіцячай перыёдыкі.

💥 26.12 (чацвер), 19:00 💥❗Колькасць месцаў — 8❗💸 Кошт — 60 руб. (дарослым). Дзецям — 30 руб. (12-17 год).Працягласць: 2 ...
21/12/2024

💥 26.12 (чацвер), 19:00 💥
❗Колькасць месцаў — 8❗
💸 Кошт — 60 руб. (дарослым). Дзецям — 30 руб. (12-17 год).
Працягласць: 2 – 2,5 гадзіны.

✒️ Пішыце у каменты "хачу ў вёску", і мы прыйдзем у асабістыя ✒️

🕺Рэгіневіч вяртаецца!

Мастак, заснавальнік арт-студыі, адзін з найлепшых выкладальнікаў ужытковага мастацтва ў Беларусі, чалавек, заняткі якога ніколі не бываюць нуднымі. І найчасцей непадобныя на класічныя заняткі, да якіх усе звыклі.

Вяртаецца, праўда, ненадоўга. І ці стануць гэтыя вяртанні сістэматычнымі, залежыць ад вас, даражэнькія. Ну і зусім крыху, ад нас)
Так ці іначай, ужо зусім хутка, 26.12, у чацвер, нас чакаюць цудоўныя калядныя крафтава-мастацкія вячоркі пад кіраўніцтвам гэтага чалавека.

📝 Сутнасць: на драўлянай дошчачцы паводле канцэпцыі утвараем кампазіцыю з драўляных мініятурак, якія робім з падрыхтаваных нарыхтовак тут жа, закочваем гэта ўсё ў грунтовачны базавы колер і... Пачынаем ствараць чараўніцтва з дапамогай пэндзляў і фарбаў, уласнай фантазіі, прыступаў настальгічных успамінаў з дзяцінства і рамантызму, які ў кожным з нас жыве. І адначасова ствараем, магчыма, самы цёплы, утульны і прыемны калядна-навагодні падарунак самаму блізкаму (хто сказаў "сабе"!?)) чалавеку.
Атрымаецца ў кожнага. Нават, калі вы ў руках пэндзлік са школы не трымалі, шрубакрут і свердзел для вас — нешта з катэгорыі ракетных тэхналогій, фантазіі ў вас няма і увогуле рукі адтуль, адкуль ногі растуць. Прынамсі, вы так звыклі думаць. З Рэгіневічам атрымліваецца ў кожнага. Нават у пана Нортана)) А ягоныя здольнасці да малявання на ўзроўні дзіцячага садочка.

👉 Таму ўсіх зацікаўленых запрашаем далучацца.

🐍 Уваход — вужалка. Як здабыць — пішыце ў дырэкт ці пакідайце камент "хачу ў вёску"
♥️ Усе матэрыялы і расходнікі — з нас.

У нас сёння было цёпла і смачна
18/12/2024

У нас сёння было цёпла і смачна

16/12/2024

💥 ЗАПІС ПРАЗ ДЫРЭКТ 💥

🗓 18.12.2024, СЕРАДА, ЦЭНТР ГАРОДНІ 🗓
❗ Колькасць месцаў абмежаваная ❗

Неяк мы звыклі Каляды-Раство асыцыяваць з крыху іншымі рэчамі, праўда? Кава і Раство.... А, як бы... Так! Гэта ж яно самае! Водары гваздзікі, цынамону, імбіра, цытрусаў. Атмасфера цеплыні, утульнасці і клятчастага пледа ля каляднай ялінкі... Як ні што іншае, кава ідэальна сюды ўпісваецца, ці ж не так? Ну, адразу побач з глінтвейнам. Безалкагольным, натуральна))

І вось калі прадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры, то як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта і мяшчане ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках, мы з вамі ведаем шмат меней.

Якія стравы былі на сталах? Чым ласаваліся на Раство? Якую рабілі каву? Пра гэта пагаворым, а нешта - проста на месцы прыгатуем і пакаштуем!

📝 У праграме:

▫️Гiстарычны экскурс пра тое
⁃ як святкавалі Раство ў ХІХ стагоддзі;
⁃ як гатавалі адзін са святочных напояў — каву;
⁃ што стаяла на шляхецкіх святочных сталах;
- шэраг лайфхакаў і парадаў пра прыгатаванне добрай кавы ў дамашніх умовах сёння;
- як сярод усяго, што прадаецца ў крамах пад назвай "кава" вылучыць прыстойную)

☕ Таксама чакае дэгустацыя святочнай кавы па старадаўніх рэцэптах!

🕺 Спікер — кандыдат гiстарычных навук, даследчык гісторыі кавы і традыцый Павел Булаты

І тым, хто ўжо быў на сустрэчах з гэтым чалавекам, не трэба расказваць, чаму тэрмінова трэба вызваляць вечар серады пад нашу імпрэзу, праўда?)

Так што запрашайце з сабой жонак, мужоў, дзяцей ад 12 гадоў, сяброў - і да сустрэчы праз пару дзён!)

Уваход — вужалка 🐍. Як здабыць — адкажам зацікаўленым у дырэкт. Звяртайцеся адразу ці пакідайце каментар "Хачу на каву". Колькасць месцаў абмежаваная.

Кошт змяняецца ў залежнасці ад дня браніравання:

💰 Кали набыць 🐍 16 снежня - 20 РУБ
💰 Кали набыць 🐍 17 снежня - 25 РУБ 💰
💰 Кали набыць 🐍 18 снежня - 30 РУБ 💰

Добрыя ўспаміны мінулага тыдня, наш керамічны майстар-клас 😊 Ужо чакаем на працяг🥰
02/12/2024

Добрыя ўспаміны мінулага тыдня, наш керамічны майстар-клас 😊 Ужо чакаем на працяг🥰

МК у разгары
28/11/2024

МК у разгары

Address

Grodno
230023

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Шустры Вожык posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Shortcuts

Share