Lokonkokon

Lokonkokon Ethically made linen clothes

❗Апошні тыдзень прымаем замовы на камізэлькі❗Магчыма, вы даўно марылі аб вышыванай камізэльцы, але ўсё адкладалі?Зараз с...
26/08/2025

❗Апошні тыдзень прымаем замовы на камізэлькі❗

Магчыма, вы даўно марылі аб вышыванай камізэльцы, але ўсё адкладалі?

Зараз самы час! Апошні тыдзень, калі мы прымаем перадзамовы і аддаем усё разам на вышыўку. 
 
Не хвалюйцеся, майстэрня ў Мінску працуе яшчэ больш за месяц, каб аддаць усе вашыя замовы. Але чарга расце, таму не адкладвайце на апошні момант.

Дзякуй, што вы з намі ❤️

Наша кашуля, пра якую вы так шмат пыталіся! ✨Кашуля пашыта са 100% баваўнянага батысту – матэрыялу, які робіць яе невера...
15/07/2025

Наша кашуля, пра якую вы так шмат пыталіся! ✨

Кашуля пашыта са 100% баваўнянага батысту – матэрыялу, які робіць яе неверагодна лёгкай і трошкі празрыстай, ідэальна пасуе для цёплых дзён.

Мы прапануем вам выбар у дэталях:
▪️Шырокі манжэт з трыма гузікамі для вінтажнага выгляду.
▪️Манжэт на два гузікі, бліжэй да традыцыйнага беларускага строю.

Каштуе 240 рублёў, можа быць пашыта з чорнага, белага або малочнага батысту.

Выбірайце той варыянт, які найлепш адлюстроўвае ваш стыль і пішыце нам у дырэкт.

#кашуля #строй #беларускістрой #сукенка

Новыя прыгажуны-гарсэты можна ўбачыць з 02.07 па 07.09 у мастацкай галерэі  на выставе праекта “Традыцыі і сучаснасць”А ...
03/07/2025

Новыя прыгажуны-гарсэты можна ўбачыць з 02.07 па 07.09 у мастацкай галерэі на выставе праекта “Традыцыі і сучаснасць”
А замовіць можна ўжо зараз 👌🏻
Кошт - 270 рублёў

Гэты гарсэт з птушкамі — не проста аксэсуар, гэта пачатак нашай калекцыі, натхнёнай традыцыйнай вышыўкай. Менавіта з яго...
28/05/2025

Гэты гарсэт з птушкамі — не проста аксэсуар, гэта пачатак нашай калекцыі, натхнёнай традыцыйнай вышыўкай. Менавіта з яго і паўстала ўся ідэя!

Яго насычаны аксамітавы колер і птушкі з традыцыйных посцілак, вышытыя залатымі ручкамі , нясуць у сабе адгалоскі гісторыі.

Таксама мы дадалі патаемныя костачкі па цэнтры, каб забяспечыць яшчэ больш шчыльную пасадку і ідэальна падкрэсліць вашу постаць. Гэты гарсэт ідэальна падыдзе як для асаблівых выпадкаў, так і для таго, каб дадаць аўтэнтычнасці ў ваш паўсядзённы вобраз🌾
__________________________________________________________
Кошт - 270 рублёў,
100% лён.

#гарсэт #традыцыі #гісторыя #стыль #беларусь
#жаночаеадзенне #традыцыйныстрой #традыцыйнаякультура #вышыўкакрыжыкам #вышыўка

Наша ільняная спадніца — гэта спалучэнне камфорту і прыгажосці. Яна мае эластычную гумку на спіне і зручныя кішэні — усё...
16/05/2025

Наша ільняная спадніца — гэта спалучэнне камфорту і прыгажосці. Яна мае эластычную гумку на спіне і зручныя кішэні — усё для вашай свабоды і камфорту.

Да яе заўсёды можна дадаць нашу фірмовую ніжнюю спадніцу з баваўнянымі карункамі па нізе — далікатны акцэнт, які ператварае вобраз у нешта асаблівае.

▪️Спадніца – 205 рублёў;
▪️Ніжняя спадніца — 95 рублёў.

#льнянаяспадніца #беларускідызайн #лён #спадніцазкішэнямі #падюбнік #натуральна #створаназлюбоўю

Сёння фолк — гэта не толькі святы ды музеі. Гэта тое, што мы можам насіць штодня.Спадніца на запах з чорнага льну — стыл...
05/05/2025

Сёння фолк — гэта не толькі святы ды музеі. Гэта тое, што мы можам насіць штодня.
Спадніца на запах з чорнага льну — стылёвая сучасная рэч з далікатнай вышыўкай, натхнёнай матывамі старадаўняга рушніка.
Кошт 290 рублёў.
Засталося ўсяго 3 гатовыя вышыўкі — далей будзе папярэдні заказ 10-15 дзён.
Хто першы — той у спадніцы 😌

Ph
Md
Accessories

✨ Чароўны дадатак да вашых строяў! ✨Ведаеце, што ў нас можна замовіць ніжнюю спадніцу?Ільняная спадніца на тонкай гумцы,...
21/04/2025

✨ Чароўны дадатак да вашых строяў! ✨

Ведаеце, што ў нас можна замовіць ніжнюю спадніцу?
Ільняная спадніца на тонкай гумцы, аздобленая баваўнянымі карункамі,
кошт 95 рублёў.
🌿 Насіце яе як самастойную дэталь гардэроба, камбінуйце для шматслойнасці ці стварайце казачны настрой на свята.

Здымкі
Упрыгожванні

Вялікі дзякуй за вашыя замовы і за тую цеплыню, з якой вы прынялі новую калекцыю❤️Мы ўклалі ў яе душу, і ваша падтрымка ...
18/04/2025

Вялікі дзякуй за вашыя замовы і за тую цеплыню, з якой вы прынялі новую калекцыю❤️
Мы ўклалі ў яе душу, і ваша падтрымка значыць для нас вельмі шмат!
А гэты чорны гарсэт з чырвонай вышыўкай у наяўнасці ў Варшаве!

Ручная вышыўка, з традыцыйнымі матывамі,
натуральны лён,
кошт 270 рублёў.

Здымкі
Упрыгожванні

Нібыта з бабулінага куфра — але сучасная.Камізэлька, якая не капіюе мінулае, а дыхае ім.Лён, стёганая баваўняная падшэўк...
16/04/2025

Нібыта з бабулінага куфра — але сучасная.
Камізэлька, якая не капіюе мінулае, а дыхае ім.

Лён, стёганая баваўняная падшэўка, узоры са старадаўняга ручніка і шнуроўка, як у традыцыйным строі.

Грэе. Абдымае. І гаворыць ціхае «свае».
_________________________________________

Кошт 280 рублёў.

✨ Нарэшце скончылі вясновую калекцыю, ад ідэі да рэалізацыі якой прайшоў цэлы год✨Льняная калекцыя з машыннай вышыўкай, ...
08/04/2025

✨ Нарэшце скончылі вясновую калекцыю, ад ідэі да рэалізацыі якой прайшоў цэлы год✨

Льняная калекцыя з машыннай вышыўкай, натхненнем для якой паслужылі ручнікі з музеяў Беларусі і Польшчы.

Крыху пакажам вам гэты скарб народнай творчасці, які мы вельмі любім😍

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Lokonkokon posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Lokonkokon:

Share