Sacris Vestibus

Sacris Vestibus SACRIS VESTIBUS - беларускі вытворца літургічнага адзення.

Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” створана пры парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне і дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. На тэрыторыі Беларусі гэта адзіная і першая постсавецкая майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” абсталявана сучаснымі вышывальнымі станкамі і швейнымі машынамі, якія даюць магчымасць ствараць вырабы высокай ст

упені складанасці з захаваннем лепшых традыцый каталіцкага касцёльнага мастацтва.

У майстэрні можна замовіць пашыў або купіць гатовыя вырабы. Адзенне для святароў, літургічнай службы, аздабленне для святыні і вырабы, прыстасаваныя для розных хрысціянскіх патрэбаў, спецыялісты могуць распрацоўваць спецыяльна для кожнага канкрэтнага заказчыка або прапануюць узоры, якія імі ўжо створаны.

Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” прапануе тэкстыльныя вырабы, прызначаныя як для святочнай, так і для паўсядзённай літургічнай дзейнасці:

арнаты: зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя, святочныя;
капы;
стулы з вышыўкай або дадатковым аздабленнем;
альбы: для прэзбітэраў, для лектараў, для Першай Камуніі;
комжы: для прэзбітэраў, для міністрантаў;
абрусы для алтара і літургічную бялізну;
сутаны;
тэкстыльнае аздабленне для святыні на любую ўрачыстасць;
адзенне для хрысціянскіх супольнасцяў (касцюмы для парафіяльных хораў, тэатральных пастановак, пілігрымак і інш.)

Мануфактура па пашыве літурнічнага адзення прапануе вельмі недарагія кошты ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Акрамя прывабнага кошту, “SACRIS VESTIBUS” прадастаўляе скідкі пастаянным пакупнікам і за аднаразовую закупку некалькіх тавараў.

Мадэльер майстэрні можа распрацаваць для вас любую кампазіцыю вырабу з вышыўкамі і ўпрыгожваннямі.

08/09/2021

Арнат з вобразам Святога Юзэфа😇

Выраб зроблены з парчовай тканіны, якая так прыгожа пераліваецца на сонцы ☀️

Sacris Vestibus вяртаецца ў звычайны рытм працы!Запрашаем!
01/09/2021

Sacris Vestibus вяртаецца ў звычайны рытм працы!

Запрашаем!

Харугва, вырабленая ў нашай майстэрні для касцёла ў Паставах.На харугве ёсць словы, якія заклікаюць нас маліцца за памер...
09/06/2021

Харугва, вырабленая ў нашай майстэрні для касцёла ў Паставах.

На харугве ёсць словы, якія заклікаюць нас маліцца за памерлых, але чаму гэта так важна?

На гэтае пытанне мы можам знайсці адказ у словах Езуса, які казаў: «Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах» (пар. Мц 18, 19).

Вобраз Святога Юзэфа, распрацаваны нашым дызайнерамТакі вобраз можна размясціць на арнаце, стуле, харугвіі ці на накідцы...
02/06/2021

Вобраз Святога Юзэфа, распрацаваны нашым дызайнерам

Такі вобраз можна размясціць на арнаце, стуле, харугвіі ці на накідцы для амвона.

З пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375296195381.

Арнат выкананы нашай майстэрняй Sacris Vestibus ў падарунак дзяцей першакамунійных для парафіі Святых Пятра і Паўла ў а/...
27/05/2021

Арнат выкананы нашай майстэрняй Sacris Vestibus ў падарунак дзяцей першакамунійных для парафіі Святых Пятра і Паўла ў а/г Граўжышкі ✨

На арнаце вышыты вобразы Святых Пятра і Паўла🕊️

Арнат з вышытым сімвалам "Таў"🕊️
06/05/2021

Арнат з вышытым сімвалам "Таў"🕊️

Палька і камплект літургічнуй бялізны: карпарал, пурыфікатар, рушнік. Выкарыстоўваецца на свята Спаслання Духа Святога🕊️...
06/05/2021

Палька і камплект літургічнуй бялізны: карпарал, пурыфікатар, рушнік. Выкарыстоўваецца на свята Спаслання Духа Святога🕊️

23 мая – адно з галоўных святаў каталіцкага календара, якое завяршае велікодны перыяд. Пяцідзесятніцай называецца таму, што святкуецца праз сем тыдняў, на 50-ы дзень пасля Вялікдзеня, калі на апосталаў сышоў Святы Дух у выглядзе вогненных языкоў (дароў Святога Духа), якія апусціліся на кожнага з іх. Пасля гэтага апосталы сталі духоўна аб’яднанымі, пачалі гаварыць на розных мовах і разышліся па ўсіх краінах свету, каб абвяшчаць Евангелле ўсім народам. Яны гаварылі на мове, поўнай адзінства з Богам і бліжнімі. Мовай дабрыні, адкрытасці, шчырасці і любові. Таму і ўрачыстасць Спаслання Духа Святога нясе радасць, прыўзнятасць і глыбокі малітоўны настрой.

Вэлен эўхарыстычны, выраблены ў нашай майстэрні 🕊️
05/05/2021

Вэлен эўхарыстычны, выраблены ў нашай майстэрні 🕊️

Вэлен эўхарыстычны🕊️
05/05/2021

Вэлен эўхарыстычны🕊️

Вышыўка на ўсе літургічныя перыяды: ад залатой да фіялетавай
05/05/2021

Вышыўка на ўсе літургічныя перыяды: ад залатой да фіялетавай

Палька з вобразам Маці Божай Тракельскай
30/04/2021

Палька з вобразам Маці Божай Тракельскай

Address

Вялікі Гасцінец 141
Molodechno
222310

Opening Hours

Monday 08:00 - 17:00
Tuesday 08:00 - 17:00
Wednesday 08:00 - 17:00
Thursday 08:00 - 17:00
Friday 08:00 - 17:00

Telephone

+375 29 619-53-81

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Sacris Vestibus posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Sacris Vestibus:

Share