Майстэрня традыцыйнага беларускага адзення V&M

Майстэрня традыцыйнага беларускага адзення V&M Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od Майстэрня традыцыйнага беларускага адзення V&M, Sklep odzieżowy, Gdansk.

💙 Семежаўскі, безальтарнатыўна сіні 😉 кабат для Таццяны Так склалася, што сіні - адзін з улюбёных колераў замоўцы. Да та...
25/05/2026

💙 Семежаўскі, безальтарнатыўна сіні 😉 кабат для Таццяны
Так склалася, што сіні - адзін з улюбёных колераў замоўцы. Да тако ж яейная сарочка мае чырвона - сінюю вышыўку. А ў літаратары вядомы адзін сіне-чырвоны кабат (менавіта так у рэгіёне называлі безрукаўку такгога тыпу) з Капыльшчыны.

📚Пашыты паводле кабата, апублікаванавага Марыяй Мікалаеўнай Віннікавай ў кнізе Гарсэт, кабат, шнуроўка: Безрукаўка ў беларускім народным адзенні (Мінск, 2010. С. 13), а таксама Ірынай Юр'еўнай Смірновай ў 5-м томе ТМКБ, кніга 2 (Мінск, 2011. С. 723).

Арыгінал паходзіць з вёскі Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Ён паўстаў у 1920-1930-я гг.
🪡 Рэкантрукцыя пашыта з вінтажнай баваўнянай тканіны, на зашпілцы з такімі ж вінтажнымі гузікамі
🪡 Пашыў машынны і часткова ручны
🤲 Майстрыца Марыя Латышава .s.1067

🏵️ Стылізаваны беларускі строй для Аксаны Нам патрэбны быў хуткі вынік, таму вырашылі пайсці ў стылізацыю, а не рэканстр...
11/05/2026

🏵️ Стылізаваны беларускі строй для Аксаны

Нам патрэбны быў хуткі вынік, таму вырашылі пайсці ў стылізацыю, а не рэканструкцыю.

Сарочка і фартух пашытыя з устаўкамі фабрычная тканага арнаменту.
Фартух аздоблены вінтажнымі баваўнянымі карнункамі
Спадніца з шыкоўнага фабрычнага літоўскага льну, падбітая польскай бавоўнай і аздобленая кручаным уручную шнурком.
Пояс плецены саржай, на падставе арыгінальнага пояса з в. Альгова Віцебскага раёна. Апублікаваны ў Традыцыйным адзенні Віцебшчыны. Мінск, 2017 - с. 272

🪡 Пашыў машынны і ручны, пляценне
🤲 Майстрыца Марыя Латышава .s.1067

🌸 Рэканструкцыя пояса з Мінска-Магілёўскага памежжа для Міхася💪 Гэта быў выклік. Давялося навучыцца новай тэхніцы. І ў п...
04/05/2026

🌸 Рэканструкцыя пояса з Мінска-Магілёўскага памежжа для Міхася
💪 Гэта быў выклік. Давялося навучыцца новай тэхніцы. І ў працэсе навучання аказалася, што гэта адзін з найбольш складаных ўзораў на дзве дзюркі. Хаця падавалася б - касыя лініі. Вынік, які зараз бачыце, атрымаўся далёка не з першага разу🫣

🧶 Пояс тканы на дошчачках з запраўкай у дзве дзюркі
🧶 Воўна, бавоўна, акрыл
🤲 Майстрыца Марыя Латышава .s.1067

Арыгінальны пояс пачатку ХХ ст. паходзіць з вёскі Чыжаха Бярэзінскага раёна. Апублікаваны ў 5-м томе ТМКБ (Смірнова І.Ю. Традыцыйнае адзенне // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 5. Цэнтральная Беларусь. Кніга 2 - С. 759, мал. 607)

== PL == (BEL ніжэй)Koszula („saroczka”) dla Jeden z jego dziadków pochodzi ze Smorgoni — a znalezienie tradycyjnego str...
25/03/2026

== PL == (BEL ніжэй)

Koszula („saroczka”) dla
Jeden z jego dziadków pochodzi ze Smorgoni — a znalezienie tradycyjnego stroju z tego regionu to prawdziwe wyzwanie. Wpływy miejskie przyszły tu wcześnie, więc dawne formy szybko się zmieniały.
Ale gdzieś ta pamięć została.
Zaczęłam szukać zdjęć z uroczystości — i przypadkiem trafiłam na kapelę z okolic Oszmiany z archiwum .by_ (Ażaleje, 1908, patrz ostatnie zdjęcie). Bez basetli, której szukałam 😄, ale z czymś ważniejszym: śladem lokalnego stroju.
I tak puzzle wskoczyły na miejsce ✨

🧵 haft krzyżykowy, szycie maszynowe i ręczne
🧵 len litewski, bawełna polska:)
🤲 Maryia Latyshava .s.1067

==BEL==

Сарочка для Мацея
Адзін з яго дзядоў паходзіць са Смаргоні — а знайсці традыцыйнае адзенне з гэтага рэгіёна — сапраўдны выклік. Уплывы гарадской моды і фабрычныя матэрыялы прыйшлі сюды адносна рана, таму архаічныя формы адзення хутка выцясняліся.
Але дзеcьці гэтая памяць засталася.
Я пачала шукаць здымкі з урачыстасцяў — і выпадкова натрапіла ў архіве праекта GRAJ.BY на капэлу з ваколіц Ашмянаў (Ажалеі, 1908 год, глядзі апошні здымак). Без басэтлі, якую я шукала😄, але з нечым важнейшым: следам мясцовага строю.
І так пазл склаўся ✨

🧵 вышыўка крыжыкам, пашыта на машыне і ўручную
🧵 літоўскі лён, польская бавоўна
🤲 Майстрыца Марыя Латышава



(= FOR SALE = ПРАДАЕЦЦА =)🌿 Стылізаваная спадніца да традыцыйнага строю з вінтажнай паўваўнянай тканіны.Завязкі, з аднаг...
09/03/2026

(= FOR SALE = ПРАДАЕЦЦА =)
🌿 Стылізаваная спадніца да традыцыйнага строю з вінтажнай паўваўнянай тканіны.
Завязкі, з аднаго боку, - вельмі старое тэхнічнае рашэнне, якое часта сустракаецца ў аўтэнтычных андараках па ўсёй тэрыторыі Беларусі. З другога боку, - універсальнае, што дазваляе гаспадыні насіць спадніцу ў розныя перыяды (і акалічнасці) яе жыцця😉
Падыйдзе на талію ад 65 да 85 см (пад фартух, абвод таліі 72 см устык).
Даўжыня 86 см
У якасці цікавага дадатка - вузенькі тканы на нітку паясок, на які завязваецца спадніца.
Асабліва трапна будзе спалучацца са строямі з Усходняй Віцебшчыны і паўночнай часткі Магілёўскай вобласці
🧵Воўна, паліэстр, лён, бавоўна
🧵Пашыў машынны і ручны, ткацтва на ніту
🤲 Майстар Марыя Латышава .s.1067
💸 Кошт 360 злотых (€85) + дастаўка

Тканы фартух да Дамачаўскага строю Ксеніі Рэканструяваны паводле фотаздызмка з выставы "Беларускі народны касцюм", якая ...
02/03/2026

Тканы фартух да Дамачаўскага строю Ксеніі
Рэканструяваны паводле фотаздызмка з выставы "Беларускі народны касцюм", якая адбывалася ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў 2021 годзе. Глядзіце апошняе фота ў каруселі (фота Ганны Сілівончык)

🧵 Воўна, бавоўна, акрыл
🧵Ткацтва на кроснах, пашыў машынны і ручны

🤲 Майстры: Сяргей Латышаў (ткацтва), Марыя Латышава .s.1067 (праект і пашыў)


📷 Рэканструкцыя "па фатаграфіі", або лугавыя кветкі на студзеньскім снезе 😀Прадстаўляем нам нашу версію фартуха да строя...
09/02/2026

📷 Рэканструкцыя "па фатаграфіі", або лугавыя кветкі на студзеньскім снезе 😀

Прадстаўляем нам нашу версію фартуха да строя з вёскі Навіцкавічы Камянецкага раёна. Гэта другая спроба аднаўлення рэчы са здымка з архіва Міхася Раманюка, апублікаванага яго сынам Дзянісам Міхайлавічам. Глядзіце апошняе фота.
Некалькі месяцаў таму быў гарсэт.
Цяпер - фартух, які таксама прызначаны для ўдзельніц гурта Volya
Цікавы крой, які сустракаецца ў рэгіёне - з дадатковымі паўполкамі па баках ад цэнтральнай. На фартуху спецыяльна няма карунак. Не таму, што іх не бачна на фотаздымку, але таму што акурат мае прыпасеныя на гэты вападак вінтажныя.
🧵 Вінтажная крамная бавоўна
🧵 Паліхромная адна- і двухбаковая гладзь, сцябельчатае шво

🤲 Майстрыца Марыя Латышава .s.1067

🖤 Чорная спадніца да ўкраінскага строю адной з удзельніц гурта Намісто   Прататыпам паслужыла спадніца з пачатка ХХ ст.,...
04/02/2026

🖤 Чорная спадніца да ўкраінскага строю адной з удзельніц гурта Намісто
Прататыпам паслужыла спадніца з пачатка ХХ ст., якая паходзіць з Новаўшыцкага раёна Хмяльніцкай вобласці (уліковы нумар КВС1609), апублікаваная праектам "Відкрита скриня"

🪡 Вінтажная бавоўна, паліэстровая стужка
🪡 Пашыў машынны + ручны
🤲 Майстрыца Марыя Латышава .s.1067

🫜 Бурачковая спадніца да ўкраінскага строю для мамы Галіны 🪡 Бавоўна, лён🪡 Пашыў машынны + ручны🤲 Майстрыца Марыя Латыша...
02/02/2026

🫜 Бурачковая спадніца да ўкраінскага строю для мамы Галіны

🪡 Бавоўна, лён
🪡 Пашыў машынны + ручны
🤲 Майстрыца Марыя Латышава .s.1067

Гарсэт для  Рэканструкцыя выкананая паводле фотаздызмка гарсэта з вёскі Радзеж Маларыцкага раёна.Арыгінальны гарсэт (апо...
19/01/2026

Гарсэт для
Рэканструкцыя выкананая паводле фотаздызмка гарсэта з вёскі Радзеж Маларыцкага раёна.
Арыгінальны гарсэт (апошняе фота) належыць да калекцыі строяў гурта Volya (Сіэтл, ЗША).
Гэты ўнікальны з некалькіх пунктаў гледжання гарсэт стаў вядомы зацікаўленай публіцы, дзякуючы выданню дзвюхмоўнага каталога "Belarusian Costume: Catalogue of Traditional Belarusian Fashion byRegion Late 19th - Early 20th Centuries | Беларускі строй: Каталог традыцыйнага адзенняна Беларусі канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў па рэгіёнах", які падрыхтавала Воля Дземка

Аўтэнтычны гарсэт ў 1930-я гады пашыла Марыя Пятручык з в. Радзеж Маларыцкага раёна.
У чым яго унікальнасць?
1) Для эстэтыкі Маларыцкага строю не характэрныя гарсэты: знайсці такі прадмет у тым рэгіёне - вялікая ўдача.
2) Гарсэт вытачкамі, сканструяванымі па сучасных канонах кравецкага рамяства. Вытачкі на традыцыйнвх гарсэтах з тэрыторыі Беларусі - вяяялікая рэдкасць. Дапускаем, што пані Марыя (аўтарка арыгінала) мела вялікі кравецкі досвед ці нават фармальную адукацыю.

Рэканструкцыя:
🧵Воўняная (верх) і бавоўняная (падшэўка) тканіны, баваўняная тасьма-в'юнчык, блыскоткі
🧵Пашыў машынны і ручны
🤲 Майстрыха Марыя Латышава .s.1067


Adres

Gdansk

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Майстэрня традыцыйнага беларускага адзення V&M umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skróty

Udostępnij

Kategoria