Каларыт

Каларыт Гэта невялікі сямейны брэнд, дзе ён робіць беларускі стыль, яна - беларускі смак.

Усе каларытныя смаколікі (зефір, шакаладная каўбаса) ў адным месцы:памер, вага і колькі гэта каштуе ✨️
10/05/2026

Усе каларытныя смаколікі (зефір, шакаладная каўбаса) ў адным месцы:
памер, вага і колькі гэта каштуе ✨️

💋 "Пазнаньскія пацалункі" - гэта натуральны зефір ручной работы, створаны ў Познані рукамі адной беларускі. З душой, ува...
03/05/2026

💋 "Пазнаньскія пацалункі" - гэта натуральны зефір ручной работы, створаны ў Познані рукамі адной беларускі. З душой, увагай да дэталяў і любоўю да натуральнага смаку 💝
Пяшчотны, пульхны, лёгкі і, што важна, не прытарна салодкі - сапраўднае беларускае смакоцце ☺️

Смакі:
🤍 класічны белы зефір з далікатным смакам яблыка
🩷 малінавы зефір з насычаным ягадным смакам
🤎 белы зефір у тонкай хрумсткай шакаладнай глазуры
❤️‍🔥 мікс (каб паспрабаваць усё адразу)

📦 Упакоўкі:
- 6 штук
- 15 штук
- кілаграм і больш

💰 Кошты - у замацаваных сторыз

🚚 Дастаўка:
➡️ па Познані - кур’ерам
⬆️ па Польшчы - пачкаматам inpost
➡️ па ўсім Свеце - поштай

💌 Замовы і любыя пытанні - у Direct

23/04/2026

Вітаначкі!
Даўно не выходзілі ў эфір - трохі заматаліся. Таму сёння да вас адразу з цэлым выпускам навінаў Каларыта за апошні час 📺

Па-першае - “Пазнаньскія пацалункі” 🫦
У нас адбылося абнаўленне фармату.
Мера вымушаная: каробкі на 8 зефірак сталі проста нявыгодныя.
Затое цяпер ёсць выбар:
- 6 штук
- 15 штук
А што бліжэй вам - вырашайце самі 😉

Па-другое - адзенне 👕
Распродаж цішотак і кофтаў з нашымі малюнкамі скончаны. Амаль усё, што было - разышлося і сыходзіць у архіў.
Але! Некаторыя матэрыялы яшчэ засталіся, таму нешта “па старой памяці” яшчэ зможам зрабіць. Пішыце, не саромейцеся.

І яшчэ крыху цёплага ☀️
На мінулым тыдні свой дзень народзінаў адзначала чалавек года Каларыта 2025 - Anastasiya Biakasava
Разам з ёй - і яе крутая справа Tancy Belaruskija адзначыла 2 гады.
Віншуем і абдымаем! 💙

Ці сапраўды рыхтуецца новая салодкасць?
Мы над ёй працуем яшчэ з мінулага года і пакуль не можам спланаваць, калі ўдасца яе "выправадзіць у Свет".

І ці стане Каларыт толькі крамай салодкасцяў?..
😏 У нас крыху іншыя планы.
Якія? Заставайцеся з намі - будзе цікава 👀

25/03/2026

28 сакавіка | 16:00
Poznań - Barak Kultury

З нагоды Дня Волі на некалькі гадзін станем афлайн крамай. Там размесцім рэшту нашага каларытнага адзення з вялізнымі зніжкамі. Цалкам верагодна, што гэта будзе фінал распродажу 🚧
І "Пазнаньскіх пацалункаў" з сабой захопім, безумоўна! 🤗

Але заклікаем прыйсці не толькі каб прыдбаць матэрыяльнае: рыхтуецца праграма з шэрагу выступаў па-беларуску і пра Беларусь, якая тут жыве! 🤍❤️🤍

08/03/2026

Увага! Уніманіе! Uwaga!
Гэта жарт, каб падняць вам настрой у сонечны кветкавы дзень! 🌷🌷🌷
Хочам, каб вы ўсміхнуліся, зажмурыліся, пасмяяліся, ды не перасталі замаўляць сабе найсмачнейшы зефір у Свеце! 😊

22/02/2026

Працяг нашых фантазій пра неймаверны поспех Каларыта 🚀 (пачатак у папярэднім роліку)

Намёкаў на нашыя навінкі ў гэтым відэа не закладалася, але нічога адмаўляць не будзем, дзеля вашага інтарэса 😉

08/02/2026

Нядаўна тут быў ролік пра тое, што наш зефір апынуўся на паліцах Бядронкі 🤩
За мэту мелі памарыць і пасмяяцца разам з вамі. 🤭😉

Але вы пачалі шчыра віншаваць, рэпосціць, падтрымліваць нас 🤍
Вы ўспрынялі нашыя мары ўсур’ёз: тое, што з хатняй кухні сапраўды можна прабіцца так высока 🚀 Дзякуем вам за гэта! 💙

І тут мы ўзяліся фантазіраваць яшчэ шэрый… Куды больш смялей 💭 Магчыма, у момантах нават занадта 🫣 Таму просім, не ўспрымаць усур’ёз, а пасмяяцца разам з намі 😄
А працяг будзе...

22/01/2026

На што толькі не пойдзеш, каб прыцягнуць вашую каштоўную ўвагу… Таму, калі ласка, не паўтарайце дома таго, што вы тут убачылі 😅
А каб мы больш такога не вытваралі,
займіце нас працай:
проста замаўляйце наш свежанькі зефір
і ешце яго, як нармальныя людзі, у сваё задавальненне 😌
І шакаладную каўбасу таксама замаўляйце.
Ратуйце яе ад нашых кулінарных эксперыментаў 🙏😉

31/12/2025

Ставім кропку 2025 году. А хутчэй - клічнік!
Такім яскравым ён атрымаўся ✨️
Год, у якім Каларыт раптам стаў салодкім 🍫
Без планаў і разлікаў - проста так склалася. Нечакана нават для саміх аўтараў 🙃

Так з’явіліся "Пазнаньскія пацалункі",
якія ўжо хочацца назваць брэндам беларускай супольнасці горада Познань.
Пазней лагічным для нас салодкім працягам стала шакаладная каўбаса.

Акрамя таго былі шоперы, вышыўка
і друк на цішотках.

Вынік нашых эксперыментаў і шуканняў -
рост па ўсіх паказчыках у некалькі разоў 📈🚀

Гэта ўсё - вы! Гэта вы бачыце прыгажосць у родным, цягніцеся да таго, што блізкае і смачнае, шануеце тое, што сваё і дзеліцеся гэтым з тымі, хто раздзяляе нашыя каштоўнасці ці вяртаеце цёплыя, але даўнія пачуцці, або нават знаёміце тых, хто толькі адкрывае для сябе беларускае.
У любым выпадку гэта вы прасоўваеце беларускае. Дзякуй вам за гэта 🤍

А што мы прыдумаем яшчэ - нам і самім вельмі цікава 👀
Заставайцеся з намі 💙
Будзем здзіўляць 😉

КАЛЯДНАЯ СКРЫНЯ РОДНЫХ СМАКАЎ🎄🎁Не проста скрыня — акно ў нашае дзяцінства, у нашу родную хату, дзе пахне ялінкай, мандар...
01/12/2025

КАЛЯДНАЯ СКРЫНЯ РОДНЫХ СМАКАЎ🎄🎁
Не проста скрыня — акно ў нашае дзяцінства, у нашу родную хату, дзе пахне ялінкай, мандарынамі, матулінымі прысмакамі і дзіцячым наіўным цудам ✨️

🎁 Што ёсць у нашай скрыні:

🤍 Тры зефіркі: у горкім, малочным і карамельным шакаладзе.
🤎 Калядная шакаладная каўбаса з пернікавым смакам.
❤️ Журавіны ў снезе: горкая ягада ў салодкай цукровай шубе.
🩷 Малінавае варэнне — як у бабулі: салодкае, насычанае, узімку проста незаменнае.

Усё разам складае самыя цёплыя смакавыя ўспаміны, якія павяртаюць дадому ✨
​Ідэальны падарунак, каб сагрэць сэрцы вашых блізкіх 💞

25/11/2025

Ладзім Black Friday! 💥
Заходзіш да нас у апошнюю пятніцу восені ➡️
выбіраеш сабе 2 каларытныя скарбы ➡️
называеш сакрэтны прамакод ➡️
атрымліваеш зніжку 33% на другі прадмет у сваім кошыку. Profit! ✅️
🤫 Сакрэтны прамакод: жыццесцвярджальны лозунг з двух словаў. Пачынаецца на "Ж", заканчваецца на "сь"

Adres

Poznan

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Каларыт umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skróty

Udostępnij

Kategoria